Моя корзина
товаров 0
169
Регион: Выбрать

Парадак разгляду зваротаў

Звароты могуць падавацца ў вуснай, пісьмовай або электроннай форме на беларускай або рускай мове.

Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму.

Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур’ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўвагі і (або) прапановы ў кнігу заўваг і прапаноў. Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў прыёмнай (кабінет № 1).

Электронныя звароты і атрыманне адказаў (паведамленняў) на іх падаюцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Разгляд зваротаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Пісьмовыя (электронныя) звароты разглядаюцца не пазней пятнаццаці дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі.

Ход тэрмінаў пачынаецца з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў арганізацыі, унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў арганізацыі.

Звароты не разглядаюцца ў наступных выпадках:

  • калі не названы прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна ці адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) (для пісьмовых і электронных зваротаў грамадзян, якія не ўтрымліваюць звестак аб злачынстве, якое рыхтуецца, учыняецца або ўчынена);
  • калі не пазначана назва юрыдычнай асобы (поўная або скарочаная) або яго месца знаходжання (для пісьмовых і электронных зваротаў юрыдычных асоб, якія не ўтрымліваюць звестак аб злачынстве, якое рыхтуецца, учыняецца або ўчынена);
  • калі ў іх змяшчаюцца нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • калі ў іх змяшчаюцца пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Магілёўскага РУП "Фармацыя";
  • калі заяўнікам пададзены паўторны зварот, які ўжо было разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду па сутнасці;
  • калі з заяўнікам спынена перапіска па пытаннях, выкладзеных у звароце.
Вопрос-ответ
Интернет-
аптека
Поиск
лекарств
Версия для слабовидящих